Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 мая 2022, 11:42

Захарава: палітыка выключнасці ЗША - гэта тупіковая гісторыя

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палітыка выключнасці ЗША, іх жаданне стаць на чале ўсяго свету - гэта тупіковая гісторыя. Аб гэтым у інтэрв'ю для праекта "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.

Яна адзначыла, што, у прыватнасці, міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў прадаўжае актыўныя кантакты з замежнымі партнёрамі, удзельнічае ў міжнародных форумах, робіць візіты. У пастаянным рэжыме ідуць перагаворы і ў Маскве.

"Сюды прыязджаюць прадстаўнікі розных кантынентаў, краін, аб'яднанняў. Гэта не азначае, што яны не бачаць складанасцей сітуацыі ў рэгіёне. Гэта сведчыць аб тым, што яны добра разумеюць, што вось гэта палітыка выключнасці ЗША і жаданне іх стаць на чале ўсяго свету, кіраваць проста без апоры на права, а зыходзячы з уласнага ўяўлення аб правілах, што гэта тупіковая гісторыя. Аб гэтым сведчыць і навейшая гісторыя, і гісторыя таго ж XX стагоддзя", - сказала афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі