.
ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 сакавіка 2021
Мінск Малавоблачна -1°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 студзеня 2021, 16:24

Захарава назвала палітызаваным рашэнне пазбавіць Мінск чэмпіянату свету па хакеі

Фота ТАСС
Фота ТАСС

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рашэнне Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) аб пазбаўленні Мінска права правесці чэмпіянат свету ў 2021 годзе з'яўляецца палітызаваным і прадузятым. Аб гэтым заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава ў інтэрв'ю тэлеканалу "Матч ТБ", паведамляе ТАСС.

"Тое, што адбываецца вакол Беларусі, палітызавана па ўсіх напрамках. Паўгода практычна ідуць гэтыя падзеі. Знаходзьце вашы сінонімы - прадузятае, неспартыўнае (рашэнне. - Заўвага ТАСС). Па-мойму, ніхто і не ўтойваў, шчыра кажучы, матывацыю прыняцця гэтага рашэння. Калі кожны дзень на ўсіх міжнародных пляцоўках нашы заходнія партнёры заклікалі да любога віду націску на Мінск, вось вам і адказ аб іх сапраўднай матывацыі", - заявіла Марыя Захарава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі