ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 мая 2023, 17:06

Захарава: кіеўскі рэжым не мае права каменціраваць Дзень Перамогі, ён сам адмовіўся ад свята

Марыя Захарава. Фота МЗС РФ/ТАСС
Марыя Захарава. Фота МЗС РФ/ТАСС

10 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Кіеўскі рэжым не мае права каменціраваць Дзень Перамогі, ён сам адмовіўся ад свята. Аб гэтым заявіла на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нікога не павінна здзіўляць балючая рэакцыя ўкраінскіх неанацыстаў на ўдзел лідараў краін СНД ва ўрачыстых цырымоніях з нагоды Дня Перамогі ў Маскве: як іх пачало проста калаціць ад таго, што людзі розных краін, якія прадстаўляюць розныя народы, што складаюцца з розных нацыянальнасцей, памятаюць свае карані, паважліва да іх ставяцца", - заўважыла Марыя Захарава.

"Прадстаўнікі кіеўскага рэжыму ўсведамляюць, што з'яўляюцца здраднікамі, вось таму ў тым ліку іх таксама так калоціць. Ім ніколі не будзе даравання", - падкрэсліла яна.

"У кіеўскага рэжыму няма ніякага маральнага права каменціраваць Дзень Перамогі, некага асуджаць, некаму нешта раіць, рэкамендаваць або тым больш нешта патрабаваць. Гэты рэжым не мае ніякіх адносін ні да Вялікай Перамогі, ні да гарадоў-герояў Кіева, Адэсы, ні да больш як двух тысяч украінцаў - Герояў Савецкага Саюза. Ведаеце, чаму не маюць? Самі адмовіліся і ўчора ў гэтым афіцыйна распісаліся", - канстатавала афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі