
Марыя Захарава. Фота прэс-службы МЗС РФ/ТАСС
11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рашэнне літоўскага ўрада прызнаць Расію краінай, якая падтрымлівае і ажыццяўляе тэрарызм, з'яўляецца элементам правакацыі і экстрэмізму. Такое меркаванне выказала прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства Расіі Марыя Захарава, паведамляе ТАСС.
Паводле яе слоў, дзяржавы, якія прымаюць падобныя заявы, самі робяць экстрэмісцкія крокі. Пры гэтым, адзначыла Захарава, усе такія краіны з'яўляюцца членамі Паўночнаатлантычнага альянсу, які сумна вядомы сваёй агрэсіяй і парушэннем закону, што не раз прыводзіла да ахвяр сярод мірнага насельніцтва.
Захарава дадала, што рашэнне літоўскіх улад ніяк не звязана з жаданнем Вільнюса вырашыць сітуацыю ва Украіне.-0-