Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 мая 2022, 17:55

Захарава аб асаблівым статусе палякаў ва Украіне: Кіеў дэ-факта легалізуе захоп краіны

23 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава ў сваім Telegram-канале пракаменціравала ініцыятыву Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага надаць асаблівы статус на тэрыторыі краіны грамадзянам Польшчы, паведамляе БЕЛТА.

"Адбылося тое, што сапраўды рэдка бывае ў гісторыі: Зяленскі на заканадаўчым узроўні афармляе асаблівы статус замежных грамадзян - Польшчы - ва Украіне. Прэзідэнт дзяржавы просіць нацыянальны парламент зацвердзіць асаблівыя правы грамадзян іншай дзяржавы, па сутнасці, дазваляючы ім усё. Згодна з уцечкамі ў СМІ, размова ідзе аб тым, каб прыраўнаваць правы палякаў да правоў украінцаў за выключэннем права голасу. Казус суверэнітэту, інакш не скажаш", - напісала Марыя Захарава.

Яна падкрэсліла: "Не сепаратысты, а сам прэзідэнт краіны перадае грамадзянам іншай краіны правы на тэрыторыі сваёй дзяржавы, не ўводзячы іх у грамадзянства Украіны. Калі кіеўскі рэжым так актыўна раскідваецца сваёй незалежнасцю, то якія ва ўкраінскай адміністрацыі наогул могуць быць прэтэнзіі да крымчан?"

На думку Марыі Захаравай, суверэнітэт Украіны настолькі не хвалюе нікога на Банкавай, што асноўнае пытанне - не як яго захаваць, а каму аддаць. "Ёсць і другарадныя, якія з яго вынікаюць, - за колькі, колькі разоў і наколькі глыбока правесці інтэграцыю ў зручнай для Захаду форме", - адзначыла яна.

"Пад выглядам захавання ўласнай ідэнтычнасці кіеўскі рэжым яе знішчае, 8 гадоў страляючы па сваіх жа, а цяпер і ажыццяўляючы нябачанае - легалізуючы дэ-факта захоп сваёй краіны. Гэта робіць прэзідэнт Украіны Зяленскі", - заявіла прадстаўнік МЗС РФ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі