Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 верасня 2021, 16:08

Загінуў кіраўнік МНС Расіі Яўген Зінічаў

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік МНС РФ Яўген Зінічаў трагічна загінуў пры выкананні службовага абавязку, ратуючы жыццё чалавека, паведамляе РІА Навіны.

"МНС Расіі з глыбокім жалем паведамляе, што Яўген Зінічаў трагічна загінуў пры выкананні службовага абавязку, знаходзячыся на міжведамасных вучэннях па абароне ад надзвычайнай сітуацыі арктычнай зоны, ратуючы жыццё чалавека", - сказалі ў міністэрстве.

Як паведамляе РБК, Яўген Зінічаў загінуў у час ведамаснай здымкі, калі спрабаваў затрымаць супрацоўніка здымачнай групы, які паслізнуўся каля краю абрыву. Здымкі былі ў час вучэнняў для вучэбнага фільма МНС. Супрацоўнік здымачнай групы таксама загінуў.

Яўген Зінічаў нарадзіўся 18 жніўня 1966 года ў Ленінградзе. Скончыў эканамічны факультэт і факультэт фінансаў і крэдыту Санкт-Пецярбургскага інстытута бізнесу і права. У 2013 годзе прайшоў прафесійную перападрыхтоўку ў Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных сіл РФ. У 1984-1986 гадах праходзіў тэрміновую службу ва Узброеных сілах СССР на Паўночным флоце. У 1987-2015 гадах працаваў у органах дзяржаўнай бяспекі.

18 мая 2018 года Яўген Зінічаў быў назначаны міністрам Расійскай Федэрацыі па справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў ва ўрадзе Дзмітрыя Мядзведзева. Пасля адстаўкі ўрада ў студзені 2020 года, ён быў пераназначаны на пасаду міністра ў новым кабінеце Міхаіла Мішусціна. Указам прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 21 снежня 2020 яму было прысвоена персанальнае воінскае званне генерала арміі.

Яўген Зінічаў быў узнагароджаны ордэнам "За заслугі перад Айчынай" IV ступені з выявай мячоў, медалём ордэна "За заслугі перад Айчынай" ІІ ступені, медалём Суворава. Таксама меў ведамасныя ўзнагароды Федэральнай службы аховы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі