28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 11 краін прышлюць у Ізраіль самалёты для атрымання Жыватворнага агню ў Вялікую суботу з храма Гроба Гасподняга ў Іерусаліме, паведамляе агенцтва міжнароднай інфармацыі РІА Навіны.
Дырэктар дэпартамента сусветных рэлігій у ізраільскім МЗС Шарон Рэгеў заявіла: нягледзячы на тое, што аэрапорт (імя Бен-Гурыёна) дагэтуль закрыты для замежных грамадзян з-за абмежаванняў у сувязі з каранавірусам, Ізраіль дазволіць дэлегацыям з 11 краін атрымаць святы агонь у Іерусаліме і даставіць яго дадому. Гэта краіны - Кіпр, Балгарыя, Беларусь, Малдова, Украіна, Расія, Румынія, Грэцыя, Грузія, Польшча і Казахстан.
Паводле яе слоў, ізраільскае МЗС рыхтуецца да гэтага ўжо шмат тыдняў. Акрамя таго, адзначыла Шарон Рэгеў, спецыяльныя эмісары, як і папярэднія гады, даставяць Жыватворны агонь у хрысціянскія абшчыны Ізраіля, Палесціны, Іарданіі.-0-




