Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 красавіка 2020, 09:00

За суткі ў ЗША памерла рэкордная колькасць заражаных каранавірусам - 1,7 тыс. чалавек

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За мінулыя суткі ў ЗША ад каранавіруса памерлі 1,7 тыс. чалавек, гэта рэкордная колькасць з пачатку пандэміі, паведамляе ТАСС са спасылкай на даныя Універсітэта Джона Хопкінса, прыведзеныя тэлекампаніяй CNN.

Усяго ў ЗША зафіксавана больш за 398 тыс. інфіцыраваных, з якіх 12722 чалавекі памерлі. Тым часам улады ЗША заявілі аб некаторай стабілізацыі распаўсюджвання COVID-19 у некаторых буйных гарадах. У прыватнасці, віцэ-прэзідэнт Майкл Пенс назваў Нью-Ёркскую агламерацыю, Нью-Джэрсі, Новы Арлеан, Дэтройт і Чыкага. Ён таксама заклікаў амерыканцаў падвоіць намаганні і строга выконваць усе санітарныя абмежаванні.

Усяго ў свеце зафіксавана больш за 1,4 млн заражаных каранавірусам, больш за 82 тыс. чалавек памерлі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі