Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 студзеня 2020, 09:53

З-за шторму ў Іспаніі чатыры чалавекі загінулі і 25 паранены

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У выніку шторму "Глорыя", які прыйшоў у Іспанію, загінулі як мінімум чатыры чалавекі, яшчэ 25 паранены, паведамляе Euronews.

Паводле даных агенцтва, у большасці ўсходніх раёнаў краіны аб'яўлены чырвоны ўзровень небяспекі ў сувязі з пагрозай паводак. Ля барселонскага ўзбярэжжа марскія хвалі дасягалі 7-метровай вышыні.

У правінцыі Тэруэль звыш 800 дарог аказаліся заблакіраваны. Пяць невялікіх гарадоў адрэзаны ад цывілізацыі. Жыхары 11 вёсак засталіся без электрычнасці.

Перакрыта траса, якая вядзе з каталонскага Фігераса да французскай мяжы. У суседняй краіне таксама бушуе стыхія. У дэпартамент Усходнія Пірэнеі накіраваны дадатковыя падраздзяленні паліцэйскіх і пажарных. Закрыты школы, паязды ходзяць са спазненнем.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі