ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 1 ліпеня 2022
Мінск Малавоблачна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 сакавіка 2022, 10:50

З шахты "Асіннікаўская" ў Кузбасе эвакуіравалі гарнякоў з-за выкіду вугалю і газу

Фота ТАСС
Фота ТАСС

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эвакуацыя гарнякоў праводзіцца на шахце "Асіннікаўская" з-за раптоўнага выкіду вугалю і газу. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу ў аператыўных службах рэгіёна.

"Паступіла паведамленне аб раптоўным выкідзе вугалю і газу на адным з участкаў шахты "Асіннікаўская", людзі выводзяцца. На месца выехалі горнавыратавальнікі", - сказаў субяседнік агенцтва. - "Вядзецца пошук аднаго чалавека, як мяркуецца, ён знаходзіцца пад заваламі".

Ніхто з эвакуіраваных работнікаў не пацярпеў, паведамілі ТАСС у прэс-службе "Распадскай вугальнай кампаніі". "Адзін работнік пад завалам, іншых пацярпелых няма", - сказалі ў прэс-службе.

Прычынай абрушэння горных парод на шахце "Асіннікаўская" ў Кузбасе, паводле папярэдніх даных, стаў выкід вугалю і газу. Гарэння ў вырабатках няма, праветрыванне шахты вядзецца ў штатным рэжыме, паведамілі журналістам у прэс-службе ўрада Кузбаса. "У 7.48 (03:48 па МСК) на шахце "Асіннікаўская" пры здабыванні вугалю ў мантажнай камеры, папярэдне ў выніку выкіду вугалю і газу, адбылося абрушэнне горных парод. Уведзены ў дзеянне план ліквідацыі аварыі. Праветрыванне ідзе ў штатным рэжыме, гарэння няма", - гаворыцца ў паведамленні.

Шахта "Асіннінская" размешчана на поўдні Кузбаса ў горадзе Асіннікі. Яна ўваходзіць у склад "Распадскай вугальнай кампаніі" - буйнейшага вытворца каксаўнога вугалю ў Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі