Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 лістапада 2018, 18:40

З сектара Газа па Ізраілі запусцілі 370 ракет

13 лістапада, Миінск /Кар. БЕЛТА/. Ізраіль зафіксаваў запуск з сектара Газа на сваю тэрыторыю 370 ракет, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу Арміі абароны Ізраіля.

Пры гэтым амаль 100 ракет удалося перахапіць сістэме проціпаветранай абароны "Жалезны купал".

Паводле даных газеты Haaretz, ахвярай абстрэлаў стаў 40-гадовы мужчына. Яго цела знойдзена ў адным з будынкаў, што падвергліся нападзенню.

Колькасць пацярпелых удакладняецца. Паводле апошняй інфармацыі ізраільскіх улад, раненні атрымалі 55 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі