Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 лістапада 2019, 15:02

З сектара Газа па Ізраілі выпушчаны 50 ракет

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля 50 ракет былі выпушчаны сёння з сектара Газа па Ізраілі, 20 з іх перахоплены сістэмай ППА "Жалезны купал". Пра гэта са спасылкай на армію абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) паведамляе ізраільская газета The Times of Israel.

З раніцы 12 лістапада сірэны паветранай трывогі некалькі разоў спрацоўвалі ў Тэль-Авіве, Рышон-Лецыёне, Бат-Яме і Халоне, а таксама гарадах Ашдод і Ашкелон на поўдні Ізраіля і прылеглых да сектара Газа раёнах. Удакладняецца, што адна з запушчаных ракет паразіла жылы раён у горадзе Рышон ле-Цыён у цэнтральнай частцы краіны. Інфармацыя аб разбурэннях і пацярпелых адтуль пакуль не паступала. Адзін чалавек атрымаў асколачныя раненні пасля падзення ракеты каля пасёлка Ган-Яўне непадалёк ад Ашдода, яму аказваюць медыцынскую дапамогу.

Армія абароны Ізраіля паведаміла жыхарам цэнтральнай часткі краіны, што яны могуць адпраўляцца на работу ў тым выпадку, калі паблізу знаходзяцца бамбасховішчы. Навучальныя ўстановы ў цэнтральнай частцы Ізраіля сёння закрыты.

Масавы ракетны абстрэл пачаўся пасля таго, як Ізраіль у ноч на 12 лістапада нанёс удар па доме Баха Абу Аль-Ата, камандзіра радыкальнай палесцінскай групоўкі "Ісламскі джыхад", у сектары Газа. Паводле даных Reuters, у выніку атакі загінуў сам камандзір "Ісламскага джыхаду" і яго сын, яшчэ некалькі чалавек атрымалі раненні.

Чакаецца, што ў сувязі з масавым ракетным абстрэлам прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху і начальнік генштаба Арміі абароны Авіў Кахаві выступяць з тэлезваротам да нацыі са штаб-кватэры ЦАХАЛа ў Тэль-Авіве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі