Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 сакавіка 2020, 14:22

З бальніц Кітая 1 сакавіка выпісаліся больш за 2,8 тыс. чалавек, якія вылечыліся ад COVID-19 - Цуй Цымін

2 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Кітаі ў мінулую нядзелю, 1 сакавіка, з бальніц выпісаліся 2837 пацыентаў, якія вылечыліся ад каранавіруса COVID-2019. Гэту інфармацыю прадаставіў карэспандэнту БЕЛТА пасол Кітая ў Беларусі Цуй Цымін са спасылкай на Дзяржаўны камітэт па справах аховы здароўя КНР.

Дыпламат паведаміў, што колькасць цяжкахворых знізілася на 255 да 7110. Нараўне з гэтым у Кітаі сёння пацверджаны 202 новыя выпадкі заражэння. Смяротныя зыходы зафіксаваны ў правінцыі Хубэй.

Акрамя таго, 1 сакавіка быў зарэгістраваны 141 новы пацыент з падазрэннем на каранавірус. Па стане на 1 сакавіка ў Кітаі (без уліку даных спецыяльных адміністрацыйных раёнаў Сянган і Аамэнь, а таксама Тайваня) выяўлена ў агульнай колькасці 80026 пацверджаных выпадкаў захворвання, пры гэтым 32652 хворых усё яшчэ праходзяць лячэнне, а 44462 пацыенты выпісаны з бальніц пасля выздараўлення, 2912 чалавек памерлі. Колькасць магчымых выпадкаў заражэння каранавірусам новага тыпу склала 715.

Цяпер пад медыцынскім наглядам застаюцца больш за 46,2 тыс. чалавек, якія мелі цесныя кантакты з хворымі. 1 сакавіка 8154 чалавекі вызвалены ад медыцынскага кантролю.

Што датычыцца Сянгана, Аамэня і Тайваня, то там колькасць пацверджаных выпадкаў інфіцыравання склала 98, 10 і 40, пасля выздараўлення выпісаны 36, 8 і 12 пацыентаў адпаведна. У Сянгане ад COVID-2019 памерла два чалавекі, на Тайвані - адзін.

Цяпер у Кітаі штодзень выпускаецца каля 116 млн медыцынскіх масак, прычым за мінулы месяц іх вытворчасць вырасла больш як у пяць разоў. Да ўспышкі каранавіруснай інфекцыі ў краіне выраблялася каля палавіны сусветнага аб'ёму масак - 20 млн штук. У Кітаі павялічаны іх выпуск з улікам узросшага попыту ў перыяд эпідэміі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі