Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 жніўня 2020, 09:53

З 1 верасня большасць польскіх школ будзе працаваць у вочным рэжыме

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 верасня пасля звязанага з эпідэміяй COVID-19 перапынку большасць школ у Польшчы адновіць работу ў традыцыйнай форме. Аб гэтым паведамляе "Польскае радыё".

Міністр нацыянальнай адукацыі Польшчы Дарыуш Піянткоўскі заявіў, што ў большасці школ краіны з 1 верасня заняткі будуць праводзіцца традыцыйным спосабам, але міністэрства бярэ ў разлік таксама іншыя формы навучання: дыстанцыйнае і змешанае. Выбар формы будзе абумоўлены эпідэміялагічнай сітуацыяй, звязанай з COVID-19, у рэгіёне. У 19 рэгіёнах з найгоршай эпідсітуацыяй, адзначаных на карце Польшчы жоўтым і чырвоным колерамі, дырэктары могуць, у прыватнасці, мяняць час пачатку заняткаў для розных класаў або дзяліць класы на дзве групы: адна можа наведваць школу, а другая - займацца аддалена.

"Цяперашняя эпідэмічная сітуацыя ў Польшчы дае магчымасць, каб у пераважнай большасці школ, дзіцячых садоў, ясляў можна было аднавіць стандартныя заняткі на аснове прамога кантакту настаўніка з вучнямі", - сказаў міністр.

Дарыуш Піянткоўскі дадаў, што калі пагроза эпідэміі каранавіруса ў той ці іншай установе або ў нейкай з частак Польшчы будзе расці, дырэктар школы можа распарадзіцца аб пераходзе на дыстанцыйнае або змешанае навучанне. Міністр таксама чарговы раз адзначыў, што работа школы ў рэжыме не стацыянарнага навучання, заўсёды будзе часовым рашэннем, паколькі ў большасці выпадкаў дыстанцыйнае навучанне менш эфектыўнае, чым стацыянарнае. Паводле яго слоў, дыстанцыйнае навучанне было ўведзена ў польскіх школах як экстраннае рашэнне на час эпідэміі, як спроба знайсці спосаб, каб вучань не страчваў сувязі са школай.

Паводле апошніх даных, у Польшчы пацверджана 52,9 тыс. выпадкаў заражэння COVID-19, з моманту ўспышкі памерлі 1 821 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі