
20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ізраіль і палесцінскі рух ХАМАС пры пасрэдніцтве Катара дасягнулі прагрэсу ў перагаворах па вызваленні заложнікаў, якія ўтрымліваюцца ў сектары Газа. Аб гэтым паведаміла ізраільскае выданне Ynet.
Паводле інфармацыі выдання, ХАМАС заявіў, што гатовы вызваліць групу з 50 жанчын і дзяцей у абмен на чатырох- або пяцідзённую паўзу ў баявых дзеяннях, вызваленне каля 150 палесцінскіх дзяцей і жанчын з ізраільскіх турмаў і дастаўку паліва ў Газу. Акрамя таго, прадстаўнікі ХАМАС дадалі, што вызваляць больш заложнікаў, калі выявяць іх у перыяд перамір'я. Да заяўленых 50 палонных могуць быць далучаны яшчэ 20-25 чалавек. Ізраіль заявіў, што калі да першапачатковых 50 вызваленых заложнікаў дабавяцца яшчэ, гэта дасць магчымасць вызваліць усе сем'і, уключаючы дзяцей, маці і пажылых жанчын.
Паводле даных ізраільскіх улад, усяго ў заложніках у ХАМАС знаходзяцца каля 250 чалавек, сярод іх ёсць іншаземцы.-0-