Уладзімір Зяленскі. Фота AP
18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уладзімір Зяленскі пакінуў саміт Групы сямі (G7) у Канадзе, не здолеўшы заручыцца падтрымкай, на якую разлічваў. Аб гэтым піша выданне The Wall Street Journal (WSJ), паведамляе ТАСС.
Напярэдадні Трамп датэрмінова пакінуў сустрэчу "Вялікай сямёркі" ў Канадзе. Праз некаторы час стала вядома, што ва Украіну таксама накіраваўся і Зяленскі, так і не здолеўшы заручыцца неабходнай яму падтрымкай. Як адзначае WSJ, некаторыя заходнія чыноўнікі непакояцца, што ЗША імкнуцца да ўмацавання адносін з Масквой і скарачаюць аб'ёмы дапамогі Кіеву.
Газета Berliner Zeitung у сваю чаргу адзначыла, што сустрэча, якая не адбылася паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і Уладзімірам Зяленскім, стала чарговым ударам для Кіева. Зрыў размовы Зяленскага з Трампам таксама сведчыць аб разыходжанні ў поглядах паміж ЗША і Еўропай.
Датэрміновы ад'езд прэзідэнта ЗША ў Вашынгтон стаў "горкім пасланнем" Украіне, якое прадэманстравала, што амерыканскі бок адсоўвае ўкраінскі канфлікт на другі план і пераключае сваю ўвагу на сітуацыю паміж Іранам і Ізраілем.
WSJ таксама звярнуў увагу на розніцу паміж мінулымі камюніке G7 і апублікаванай 17 чэрвеня заявай старшыні саміту прэм'ера Канады Марка Карні. Паколькі Групе сямі не ўдалося ўзгадніць заяву па Украіне, прэм'ер-міністр выпусціў асобную заяву, у якой гаварылася, што лідары краін Групы сямі вітаюць намаганні Трампа па ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту, а таксама хочуць узмацніць націск на РФ, у тым ліку за кошт санкцый. Пры гэтым папярэднія камюніке G7 змяшчалі больш жорсткія фурмулёўкі, у тым ліку "асуджалі ўварванне РФ" і абяцалі Кіеву "нязменную падтрымку".-0-