15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайскі лідар Сі Цзіньпін даў даручэнне ўраду ўмацаваць сувязі Кітая і Расійскай Федэрацыі ў эканамічнай сферы. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на газету Wall Street Journal.
Паводле даных выдання, кітайскі бок мае намер нарасціць закупкі прыроднага газу, нафты, а таксама сельскагаспадарчай прадукцыі з Расіі. Акрамя таго, у планы Кітая ўваходзіць узаемадзеянне з РФ у энергетычнай сферы, у прыватнасці ў арктычным рэгіёне. Кітай таксама гатовы ўкладваць грошы ў развіццё інфраструктурных праектаў у РФ, напрыклад у марскія парты і чыгункі.
Wall Street Journal таксама адзначае, што Пекін і Масква ўсё часцей выкарыстоўваюць свае нацыянальныя валюты ва ўзаемаразліках, адмаўляючыся ад еўра і амерыканскага долара. Такая палітыка садзейнічае абароне Расіі і Кітая ад санкцыйнай палітыкі Захаду.-0-