Сцяг Субота, 14 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 жніўня 2024, 10:36

WSJ: Макрон прапаноўваў Дураву перанесці штаб-кватэру Telegram у Парыж

 

Эмануэль Макрон. Фота EPA-EFE
Эмануэль Макрон. Фота EPA-EFE
28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон прапаноўваў заснавальніку Telegram Паўлу Дураву перамясціць кампанію ў Парыж. Аб гэтым паведаміла выданне The Wall Street Journal (WSJ), інфармуе ТАСС.

Паводле інфармацыі крыніц газеты, у час абеду ў канфідэнцыяльнай абстаноўцы ў 2018 годзе Макрон прапанаваў Дураву перанесці штаб-кватэру Telegram у сталіцу Францыі. Тады ж французскі лідар абмяркоўваў з заснавальнікам Telegram прадастаўленне яму грамадзянства гэтай краіны. Дураў тым не менш адмовіўся ад пераезду кампаніі ў Парыж.

Напярэдадні выданне Politico паведаміла, што Эмануэль Макрон актыўна выкарыстоўвае мэсэнджар Telegram нават пасля затрымання ў Францыі яго заснавальніка Паўла Дурава. Адзначалася, што кіраўнік Францыі карыстаецца мэсэнджарам з пачатку першай прэзідэнцкай кампаніі. Дадатак  таксама ў цэлым актыўна выкарыстоўваюць у палітычных колах Францыі.

Раней прэзідэнт Францыі пракаменціраваў затрыманне заснавальніка Telegram у аэрапорце Парыжа 24 жніўня. Паводле слоў Макрона, рашэнне аб затрыманні Паўла Дурава не з'яўляецца палітычным. Арышт Дурава быў зроблены ў рамках расследавання, якое прадаўжаецца. У МЗС Расіі ў далейшым заявілі, што словы Макрона аб справе Дурава дэманструюць знішчэнне Парыжам раней дэклараваных каштоўнасцей і свабоды слова.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі