Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 снежня 2019, 14:38

WADA пазбавіла Расію права выступаць на алімпіядах і чэмпіянатах свету

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выканкам Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) аднагалосна прыняў рэкамендацыю камітэта арганізацыі пазбавіць Расійскае антыдопінгавае агенцтва статусу адпаведнасці Сусветнаму антыдопінгаваму кодэксу. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу WADA.

"Рэкамендацыя камітэта па адпаведнасці была адобрана аднагалосна", - сказана ў паведамленні.

Такім чынам, Расія на чатыры гады пазбаўляецца права прымаць чэмпіянаты свету і падаваць заяўкі на іх правядзенне, спартсмены краіны не змогуць выступаць на алімпіядах і сусветных першынствах пад сцягам краіны.

Выканкам WADA увёў чатырохгадовую забарону на наведванне міжнародных спартыўных мерапрыемстваў расійскімі дзяржслужачымі і кіраўніцтвам Алімпійскага камітэта Расіі (АКР) і Паралімпійскага камітэта Расіі (ПКР).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі