Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 ліпеня 2018, 11:15

Выратаваныя з тайскай пячоры дзеці сустрэліся з журналістамі

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выратаваныя з тайскай пячоры Кхаа Луанг дзеці ўпершыню з'явіліся на публіцы, 18 ліпеня адбылася іх сустрэча з журналістамі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Спецыяльную прэс-канферэнцыю вырашылі арганізаваць з-за вялікай цікавасці СМІ да выратаваных падлеткаў. Дзеці расказалі, што ў час знаходжання ў пячоры спрабавалі выбрацца самастойна, аднак гэтыя спробы поспехам не ўвянчаліся. Калі іх знайшлі дайверы, ніхто з дзяцей не выказаў жадання выйсці першым - яны растлумачылі гэта тым, што з'яўляюцца адной камандай і хочуць выратавацца разам.

Асобна выратаваныя дзякавалі сваякам загінулага вадалаза - ён дапамагаў эвакуіравацца з пячоры, але ў яго балоне не хапіла кіслароду.

На думку ўрачоў, псіхалагічная траўма пасля знаходжання ў пячоры можа праявіцца ў дзяцей і праз некалькі месяцаў пасля інцыдэнту. Таму важна цяпер знаходзіцца са сваімі сем'ямі - гэта паскорыць іх вяртанне да звычайнага жыцця.

Інфармацыя аб прапажы 12 дзяцей з футбольнай каманды і іх трэнера з'явілася 23 чэрвеня. Дайверы знайшлі іх у пячоры 2 ліпеня, але выхады былі затопленымі, выбрацца самастойна ў дзяцей не атрымлівалася. Выратавальную аперацыю не маглі пачаць адразу, паколькі дзяцей трэба было навучыць падводнаму плаванню і пераадолець складаны шлях у мутнай вадзе. Тым не менш вадалазы ў тры этапы змаглі дапамагчы выбрацца з пячоры ўсім палонным, пасля чаго дзяцей і трэнера даставілі ў бальніцу для ацэнкі іх стану здароўя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі