
Фота з архіва
20 ліпеня, Іньчуань /БЕЛТА - Сіньхуа/. На паўночным захадзе Кітая ў Нінся-Хуэйскім аўтаномным раёне выявілі чалавека, інфіцыраванага бубоннай чумой. Аб гэтым паведамілі ў рэгіянальным штабе па прафілактыцы і барацьбе з чумой.
Паводле даных агенцтва, захварэлы вярнуўся ў горад Іньчуань з аўтаномнага раёна Унутраная Манголія. У сувязі са здарэннем мясцовыя ўлады ўвялі ў Нінся-Хуэйскім раёне экстраннае рэагаванне IV узроўню па прафілактыцы і барацьбе з чумой.
Чума - небяспечнае бактэрыяльнае інфекцыйнае захворванне, якое суправаджаецца высокай лятальнасцю. Крыніцамі распаўсюджвання інфекцыі з'яўляюцца грызуны, а пераносчыкамі - блохі.-0-