Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 лютага 2019, 16:17

Выхад ЗША з ДРСМД можа быць разгледжаны на пасяджэнні СМЗС СНД у красавіку

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выхад ЗША з Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД) можа быць разгледжаны на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД, якое адбудзецца 5 красавіка ў Маскве. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў пастаянны прадстаўнік Расіі пры статутных і іншых органах СНД Андрэй Грозаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэта тэма, паводле слоў Андрэя Грозава, "напэўна будзе абмяркоўвацца на Савеце міністраў замежных спраў". Па выніках будзе прынята рашэнне, ці выступяць краіны СНД з нейкай агульнай пазіцыяй па праблематыцы ДРСМД, дадаў ён.

Як паведамлялася, ЗША пачалі выхад з Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці 2 лютага, гэты працэс зойме паўгода. Расія мае намер адказаць на дзеянні ЗША.

У праект парадку дня пасяджэння СМЗС СНД уключаны пытанні, якія датычацца міждзяржаўных адносін у галіне фундаментальных даследаванняў, захавання і належнага догляду воінскіх пахаванняў і воінскіх помнікаў Вялікай Айчыннай вайны, развіцця супрацоўніцтва паміж міністэрствамі замежных спраў, узаемадзеяння ў гуманітарнай сферы і сферы барацьбы са злачыннасцю. Адной з галоўных тэм традыцыйна стане ўзгадненне пазіцый дзяржаў СНД у міжнародных арганізацыях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі