Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 ліпеня 2021, 14:20

Выбух на хімзаводзе ў Германіі - два чалавекі пацярпелі, пяцёра прапалі без вестак

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры выбуху на хімзаводзе ў горадзе Леверкузен два чалавекі атрымалі сур'ёзныя траўмы, яшчэ пяцёра прапалі без вестак. Аб гэтым паведамляе нямецкае выданне Bild са спасылкай на кіраўніцтва завода.

Паводле даных паліцыі, гарыць цэнтр па ўтылізацыі адходаў, дзе захоўваюцца таксічныя рэчывы. Пажарныя апасаюцца, што агонь можа перакінуцца на размешчаны побач будынак, у якім знаходзяцца лёгкія на загаранне хімікаты.

У горадзе аб'яўлены рэжым надзвычайнай небяспекі. Людзей просяць не выходзіць з дамоў і трымаць дзверы і вокны закрытымі. Паліцыя перакрыла некалькі буйных аўтамабільных дарог, што пралягаюць недалёка ад горада.

Паведамляецца, што атрутнае воблака дыму рухаецца ў паўночна-ўсходнім напрамку ў бок Буршайда і Вермельскірхена. У гэтых гарадах жыхарам таксама рэкамендавана заставацца дома.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі