Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 лістапада 2024, 12:38

Выбары прэзідэнта Грузіі прапанавана правесці 14 снежня

Фота Unsplash
Фота Unsplash
26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спікер парламента Грузіі Шалва Папуашвілі прапанаваў дэпутатам правесці чарговыя выбары прэзідэнта краіны 14 снежня. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

"Выступаю з прапановай правесці чарговыя выбары прэзідэнта Грузіі 14 снежня 2024 года. Адпаведна, зыходзячы з нашага заканадаўства, інаўгурацыя адбудзецца 29 снежня 2024 года", - заявіў Папуашвілі на пасяджэнні бюро парламента.

Спікер таксама паведаміў, што парламент Грузіі зацвердзіць новы ўрад 28 лістапада.

У Грузіі 26 кастрычніка прайшлі парламенцкія выбары. На іх атрымала перамогу кіруючая ў краіне партыя, набраўшы 53,93 працэнта галасоў. Дзеючы прэзідэнт Грузіі, якая на працягу ўсяго перадвыбарнага перыяду заклікала насельніцтва галасаваць за апазіцыю, адмовілася прызнаваць вынікі галасавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі