ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 кастрычніка 2021
Мінск Малавоблачна +5°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 жніўня 2021, 15:34

Выбары прэзідэнта Гаіці перанеслі з 26 верасня на 7 лістапада

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбарчы савет Гаіці перанёс прэзідэнцкія выбары з 26 верасня на 7 лістапада, паведамляе агенцтва AFP.

У гэты ж дзень у Гаіці пройдуць парламенцкія выбары, якія адкладваліся з 2019 года, і рэферэндум аб змяненні канстытуцыі. Другі тур выбараў прэзідэнта (у выпадку неабходнасці) пройдзе 23 студзеня 2021 года.

Цяпер у Гаіці няма прэзідэнта. Апошні кіраўнік дзяржавы Жавенэль Маіз атрымаў смяротнае раненне ў выніку нападзенняна яго рэзідэнцыю 7 ліпеня. Адразу пасля забойства Маіза кіраванне рэспублікай на сябе ўзяў выконваючы абавязкі прэм'ер-міністра Клод Жазэф. Пазней ён заявіў аб гатоўнасці пайсці ў адстаўку з пасады часовага кіраўніка ўрада "на карысць краіны", паколькі канфлікт паміж палітыкамі мог ускладніць палітычны крызіс.

20 ліпеня пасаду прэм'ер-міністразаняў Арыэль Анры, які быў назначаны на гэту пасаду Маізам 5 ліпеня, але не паспеў уступіць на пасаду да таго дня, калі быў учынены замах на прэзідэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі