Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 кастрычніка 2020, 15:52

ВУП Еўрасаюза знізіўся ў ІІІ квартале на 3,9 працэнта

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ВУП Еўрасаюза, паводле папярэдняй ацэнкі, у трэцім квартале 2020 года знізіўся на 3,9 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на еўрапейскае статыстычнае агенцтва Еўрастат.

Адносна другога квартала ВУП ЕС вырас на 12,1 працэнта.

ВУП еўразоны ў гадавым выражэнні знізіўся на 4,3 працэнта, у той час як у квартальным павялічыўся на 9,4 працэнта.

Сярод дзяржаў - членаў ЕС, па якіх Еўрастат мае даныя за трэці квартал, найбольшы рост ВУП назіраецца ў Францыі, Іспаніі і Італіі. Найменшы рост прадэманстравалі ВУП Літвы, Чэхіі і Латвіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі