ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 15 жніўня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
31 ліпеня 2020, 15:43

ВУП Еўрасаюза ў ІІ квартале ўпаў на рэкордныя 14,4 працэнта

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ВУП Еўрасаюза, паводле папярэдняй ацэнкі, у ІІ квартале 2020 года ўпаў на 14,4 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2019-га. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на даныя еўрапейскага статыстычнага агенцтва Еўрастат.

Згодна з інфармацыяй статыстычнага агенцтва, такое зніжэнне стала самым сур'ёзным з пачатку назіранняў у 1995 годзе. ВУП асноўных краін супольнасці - Францыі і Германіі - скараціўся на 19 працэнтаў і 11,7 працэнта адпаведна. Найбольшы спад назіраецца ў Іспаніі: у параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года ВУП каралеўства зменшыўся на 22,1 працэнта. Менш за ўсё пандэмія каранавіруса адбілася на эканамічных паказчыках Літвы, якія ў параўнанні з другім кварталам 2019 года знізіліся толькі на 3,7 працэнта.

У Еўрастаце таксама паведамілі, што ВУП краін еўразоны ў другім квартале бягучага года ўпаў на рэкордныя 12,1 працэнта, эканоміка ўвайшла ў рэцэсію. Паводле яго інфармацыі, у гадавым выражэнні ВУП еўразоны скараціўся на 15 працэнтаў. Удакладняецца, што толькі 19 з 27 краін - членаў ЕС выкарыстоўваюць еўра ў якасці валюты.

Што датычыцца дзяржаў Еўрасаюза, то іх ВУП у красавіку-чэрвені ўпаў на рэкордныя 11,9 працэнта ў параўнанні са зніжэннем на 3,2 працэнта ў папярэднім квартале. У гадавым выражэнні спад склаў 14,4 працэнта супраць зніжэння на 2,5 працэнта ў папярэднім квартале.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі