ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +3°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 верасня 2021, 14:07

Вулканічная лава на Канарах разбурыла амаль 600 будынкаў

Фота NASA
Фота NASA

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Патокі лавы ад вулкана, што вывяргаецца на іспанскім востраве Пальма, разбурыў амаль 600 будынкаў, паведамляе ў Тwitter Інстытут вулканалогіі Канарскіх астравоў.

"589 будынкаў разбурана, 258 га пакрыта патокамі лавы, 21 км дарог разбураны", - адзначаецца ў паведамленні.

Пасля невялікага перапынку ўчора раніцай, калі сейсмічная актыўнасць вулкана ўпала да мінімуму, вулкан пачаў выкідваць попел.

Паводле даных іспанскай тэлерадыёкампаніі RTVE, на гэты момант лава на адлегласці ад 1000 да 800 м па прамой ад узбярэжжа. Як паведамляе ТАСС, кантакт гарачай вулканічнай масы з салёнай вадой можа справакаваць узрывы і выкіды шкодных газаў.

Вывяржэнне вулкана Кумбрэ-В'еха на востраве Пальма пачалося 19 верасня. Паводле ацэнак спецыялістаў, больш як 6 тыс. чалавек былі эвакуіраваны. Інфармацыі аб пацярпелых пакуль не паступала.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі