Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 студзеня 2024, 10:17

Вулкан Эбека на Курылах выкінуў попел на вышыню 3,5 км

Фота Unsplash
Фота Unsplash
12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пеплавы выкід зафіксавалі на курыльскім вулкане Эбека 12 студзеня. Аб гэтым пішуць РІА Навіны са спасылкай на Камчацкі філіял ФДЦ АГС Расійскай акадэміі навук.

Паводле даных філіяла, вышыня пеплавога выкіду склала каля 3,5 км над узроўнем мора.

Вулкан Эбека вышынёй 1156 м размешчаны на востраве Парамушыр за 7 км ад Паўночнага Курыльска. Рэгулярныя выкіды на ім фіксуюцца з 20 кастрычніка 2016 года. Рэкордны выкід зарэгістраваны 31 жніўня 2018-га. Тады слуп дыму падняўся на вышыню 6 км з новага жарала вулкана, які ўтварыўся ў 2017 годзе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі