Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 ліпеня 2021, 09:01

Вулкан Эбека на Курылах выкінуў попел на вышыню 2 км

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выкід попелу вышынёй 2 км зафіксавалі на вулкане Эбека на востраве Парамушыр Вялікай Курыльскай грады ў Сахалінскай вобласці. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на сайт Камчацкай групы рэагавання на вулканічныя вывяржэнні Інстытута вулканалогіі і сейсмалогіі Далёкаўсходняга аддзялення РАН.

"Адбыўся выкід попелу на вышыню 2 км", - гаворыцца ў паведамленні. Паводле інфармацыі спецыялістаў, шлейф попелу расцягнуўся ў паўднёвым напрамку на 10 км ад вулкана. Устаноўлены аранжавы код небяспекі для авіяцыі. Гэта азначае, што вулкан праяўляе павышаную актыўнасць з высокай верагоднасцю вывяржэння.

Эбека размешчаны ў паўночнай частцы вострава Парамушыр. Вышыня вулкана - 1156 м. Ён актывізаваўся ў сярэдзіне лістапада 2016 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі