Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 красавіка 2022, 10:03

Вучыч аб'явіў аб перамозе на прэзідэнцкіх выбарах у Сербіі

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аляксандр Вучыч аб'явіў аб перамозе на прэзідэнцкіх выбарах у Сербіі ў першым туры, паведамляе ТАСС.

"Паводле нашых даных, я набраў ад 59,8 да 60,1 працэнта, - паведаміў ён на прэс-канферэнцыі ў штабе Сербскай прагрэсіўнай партыі. - Мне ўдалося зрабіць тое, што ніколі нікому не ўдавалася зрабіць у Сербіі. Я - адзіны, хто два разы перамог у першым туры".

Каменціруючы вынікі парламенцкіх выбараў, Аляксандр Вучыч адзначыў вялікі ўплыў, які аказаў на іх канфлікт ва Украіне. "Уплыў украінскага крызісу на вынікі выбараў быў вялікім, усё рэзка зрушылася ўправа. Сербская прагрэсіўная партыя з-за адказнага стаўлення атрымала ў выніку менш галасоў. Мы будзем гэта ўлічваць пры фарміраванні ўлады і не будзем уключаць тых, хто безадказна злоўжываў настроямі нашага народа, а на самай справе ніколі нічога краіне не прынёс", - сказаў ён.

Паводле слоў Аляксандра Вучыча, Сербская прагрэсіўная партыя і іх кааліцыйны партнёр - Саюз ваяводзінскіх венграў - атрымліваюць дастаткова галасоў для фарміравання парламенцкай большасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі