Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 красавіка 2021, 18:37

Вучонымі знойдзены спосаб маментальнага знішчэння каранавіруса

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каманда даследчыкаў Тэхаскага ўніверсітэта A&M (ЗША) выявіла спосаб, як забіць каранавірус практычна за секунду. Вынікі даследавання апублікаваў часопіс Biotechnology and Bioengineering, паведамляе "МІР 24".

Даследчыкі выкарысталі для нейтралізацыі віруса высокую тэмпературу. Такі спосаб адкрывае шырокія магчымасці для прадухілення распаўсюджвання і перадачы патагена на вялікую адлегласць.

Да гэтага на COVID-19 для яго нейтралізацыі ўздзейнічалі цяплом ад адной да 20 мінут. Тэхаскія вучоныя сканструявалі новую ўстаноўку, якая ўяўляе сабой адрэзак трубы з нержавеючай сталі, праз якую праходзіць раствор з каранавірусам. Затым саму трубу награваюць да высокай тэмпературы, аднак вірус адчувае цеплавое ўздзеянне толькі на працягу некалькіх секунд.

Такім чынам атрымалася ўстанавіць, што нейтралізаваць патаген можна за істотна меншы час, чым лічылі раней. Пры награванні раствору да тэмпературы каля 72 градусаў на працягу прыкладна паўсекунды цітр віруса зніжаецца ў 100 тыс. разоў, што дастаткова для яго нейтралізацыі і прадухілення перадачы чалавеку. Такі метад можа знайсці прымяненне ў існуючых сістэмах кандыцыянавання паветра, вентыляцыі і ацяплення, адзначаюць распрацоўшчыкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі