Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 верасня 2021, 17:33

Вучоныя заявілі аб рызыцы распаўсюджвання ліхаманкі Заходняга Ніла на поўдні Расіі

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На працягу бліжэйшых двух месяцаў поўдню еўрапейскай часткі Расіі пагражае істотнае павелічэнне колькасці камароў, здольных пераносіць ліхаманку Заходняга Ніла. Аб гэтым папярэджвае Усерасійскі навукова-даследчы інстытут па праблемах грамадзянскай абароны і надзвычайных сітуацый МНС РФ (УНДІ ГАНС), паведамляе газета "Известия".

"Вучоныя УНДІ ГАНС адзначаюць, што ў верасні-кастрычніку бягучага года на поўдні еўрапейскай часткі Расійскай Федэрацыі з-за высокай тэмпературы і вільготнасці паветра прагназуецца павелічэнне колькасці камароў, якія пераносяць ліхаманку Заходняга Ніла", - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле слоў выконваючага абавязкі начальніка інстытута Уладзіміра Машкова, гэта прыродна-ачаговае інфекцыйнае захворванне можа суправаджацца пашкоджаннем цэнтральнай нервовай сістэмы чалавека, а ў горшым выпадку прыводзіць да яго гібелі. Ён удакладніў, што смяротнасць ад ліхаманкі Заходняга Ніла складае да 14 працэнтаў. У прыватнасці, у 2010 годзе ў выніку ўспышкі інфекцыі толькі на тэрыторыі Валгаградскай вобласці было выяўлена 413 выпадкаў заражэння людзей, дадаў спецыяліст.

Раней, 30 жніўня, пра камароў - пераносчыкаў ліхаманкі Заходняга Ніла папярэдзіў Расспажыўнагляд. Як удакладніла ведамства, у Расіі захваральнасць на гэту інфекыю рэгіструецца пераважна на тэрыторыі еўрапейскай часткі краіны, больш за 80 працэнтаў выпадкаў - у рэгіёнах Паўднёвай федэральнай акругі.

Вядучы навуковы супрацоўнік ПМДМУ імя Сечанава Людміла Ганушкіна растлумачыла працэс развіцця ліхаманкі Заходняга Ніла. Паводле яе слоў, хвароба распаўсюжваецца дзякуючы птушкам, якія пераносяць вірус у больш халодныя раёны, а затым камары п'юць у іх кроў і распаўсюджваюць заразу сярод людзей.

Саветнік дырэктара па навуковай рабоце ЦНДІ эпідэміялогіі Расспажыўнагляду акадэмік РАН Віктар Малееў заявіў, што на тэрыторыі Расіі могуць сустракацца толькі адзінкавыя выпадкі захворвання, якія не ўплываюць на эпідэміялагічную сітуацыю ў цэлым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі