Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 сакавіка 2020, 13:33

Вучоныя высветлілі, як імунная сістэма змагаецца з каранавірусам

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аўстралійскім вучоным з Інстытута інфекцый і імунітэту імя Пітэра Доэрці ў Мельбурне ўдалося высветліць, як імунная сістэма чалавека змагаецца з каранавірусам, паведамляе ВВС.

Рэзультаты даследавання, якія былі апублікаваны ў часопісе Nature Medicine, паказваюць, што механізм пераадолення новай віруснай інфекцыі чалавечым арганізмам практычна не адрозніваецца ад барацьбы са звычайным грыпам.

У даследаваннях прымалі ўдзел добраахвотнікі, у якіх захворванне, выкліканае каранавірусам, праходзіла ў лёгкай форме. Сярод іх была 47-гадовая жанчына з Ухані, якая выздаравела праз 14 дзён. За тры дні да таго, як жанчына пайшла на папраўку, у яе крыві былі заўважаны імунныя клеткі. Прыкладна ў гэты ж час, незадоўга да выздараўлення, тыя ж клеткі з'яўляюцца і ў крыві хворых на звычайны грып.

"Мы ўпершыню па-сапраўднаму зразумелі, як наша імунная сістэма змагаецца з новым каранавірусам", - гаворыць суаўтар даследавання, прафесар Кэтрын Кэдзірска.

Вучоныя тлумачаць, што выздараўленне большасці людзей, якія заразіліся COVID-19, сведчыць аб тым, што імунная сістэма чалавека можа эфектыўна супрацьстаяць вірусу. Галоўным застаецца пытанне, чаму ў некаторых выпадках імунная сістэма больш слаба рэагуе на крыніцу хваробы. Кэтрын Кэдзірска адзначае, што даследаванні рэакцыі імуннай сістэмы на каранавірус дапамогуць праліць святло на гэта пытанне.

У сваю чаргу міністр аховы здароўя Аўстраліі Грэг Хант заявіў, што адкрыццё вучоных можа паскорыць распрацоўку вакцыны і патэнцыяльных лякарстваў для лячэння каранавіруса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі