Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 сакавіка 2021, 17:56

Вучоныя: малярыя прыйшла ў чалавечую папуляцыю амаль 7 тыс. гадоў таму

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Група вучоных з В'етнама, Аўстраліі і Новай Зеландыі вызначыла, калі людзі пачалі хварэць на малярыю. Паводле іх даных, гэта хвароба прыйшла ў чалавечую папуляцыю амаль 7 тыс. гадоў таму, паведамляе "МІР24".

Малярыя - адно з самых смяротных захворванняў. У год ад яе гіне ад 1,3 да 3 млн чалавек, у асноўным - дзеці малодшыя за пяць гадоў. Лічылася, што першымі з ёй "пазнаёміліся" земляробы. Але, як аказалася, малярыя з'явілася задоўга да развіцця сельскай гаспадаркі.

Вучоныя вывучылі астанкі паляўнічых-збіральнікаў, якія жылі на тэрыторыі сучаснага В'етнама прыкладна 7 тыс. гадоў таму. Аналіз паказаў, што гэтыя людзі цярпелі ад спадчыннага захворвання - таласеміі. Для гэтага дыягназу характэрна парушэнне структуры бялку глабіну. Вядома, што носьбіты таласеміі лепш пераносяць малярыю. У іх павышана колькасць эрытрацытаў, і таму яны гінуць ад малярыі значна радзей, чым першапачаткова здаровыя людзі.

Аўтары навуковай работы выказалі меркаванне, што таласемія стала для старажытных паляўнічых своеасаблівай аховай ад малярыіі. Гэта адхіленне стала карысным і важным для выжывання, таму замацавалася ў генах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі