Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 лютага 2020, 16:24

Вучоныя абвергнулі тэорыю аб ненатуральным паходжанні каранавіруса

20 лютага, Пекін / БЕЛТА - Сіньхуа/. Эксперты ў галіне аховы здароўя з розных краін абвергнулі заявы аб тым, што каранавірус новага тыпу мае ненатуральнае паходжанне, гаворыцца ў заяве вучоных, апублікаванай у сусветна вядомым медыцынскім часопісе The Lancet.

"Мы з'яўляемся вучонымі ў галіне аховы здароўя грамадства, якія ўважліва сочаць за з'яўленнем новай каранавіруснай хваробы COVID-19 і глыбока занепакоены яе ўплывам на здроўе і дабрабыт у свеце. Высока ацэньваючы намаганні кітайскіх вучоных і работнікаў аховы здароўя па выяўленні патагена, зніжэнні яго ўздзеяння і абмену інфармацыяй, адзначаем, што хуткаму, адкрытаму і празрыстаму абмену данымі аб гэтай успышцы цяпер пагражаюць чуткі і дэзынфармацыя вакол яе крыніц", - адзначаюць у сумеснай заяве 27 вучоных.

"Мы разам рашуча асуджаем тэорыі змовы, якія прадугледжваюць, што COVID-19 не мае натуральнага паходжання", - заявілі вучоныя, падкрэсліўшы, што "тэорыі змовы не ствараюць нічога, акрамя страху, чутак і прадузятых меркаванняў, якія ставяць пад пагрозу наша глабальнае супрацоўніцтва ў барацьбе з гэтым вірусам".

Эксперты прааналізавалі геномы ўзбуджальніка і прыйшлі да высновы, "што гэты каранавірус узнік у дзікай прыродзе, як і многія іншыя патагены, якія з'яўляюцца", - гаворыцца ў заяве.

Успышка новага каранавіруса была зафіксавана ў канцы снежня 2019 года ў горадзе Ухань. СААЗ прызнала ўспышку хваробы ў Кітаі надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага маштабу і прысвоіла новаму каранавірусу афіцыйную назву - COVID-19. За межамі КНР выпадкі заражэння былі выяўлены ў 25 краінах. Паводле апошніх даных, колькасць смяротных зыходаў у Кітаі склала 2118 чалавек, выздаравелі больш за 16,1 тыс., колькасць заражаных за ўвесь час распаўсюджвання віруса перасягнула 74,5 тыс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі