Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 жніўня 2018, 10:42

Восем чалавек пацярпелі ў выніку землетрасення ў Кітаі

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Восем чалавек пацярпелі ў выніку землетрасення магнітудай 5, што адбылося на паўднёвым захадзе Кітая ў правінцыі Юньнань, перадаюць інфармагенцтвы.

Землетрасенне жыхары правінцыі адчулі каля 2.00 па мясцовым часе. Бліжэй за ўсё да эпіцэнтра знаходзіцца горад Юйсі. У далейшым спецыялісты зафіксавалі не менш за сотню паўторных сейсмічных штуршкоў рознай магнітуды.

Даных аб загінулых няма, вядома, што пацярпелі восем чалавек (першапачаткова размова ішла аб адным пацярпелым). Таксама пакуль няма дакладнай інфармацыі пра ўрон, які нанесла стыхія: разбураны і пашкоджаны жылыя дамы і адміністрацыйныя будынкі, ёсць перабоі з электразабеспячэннем.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі