ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 29 мая 2023
Мінск Ясна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 лістапада 2022, 14:17

Военачальнік НАТА Баўэр заявіў аб негатоўнасці адказаць Расіі

Фота unsplash.com
Фота unsplash.com

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паўночнаатлантычны альянс на гэты момант не гатовы адрэагаваць на "пагрозу" з боку Расійскай Федэрацыі ў любым месцы ўздоўж граніц дзяржаў - членаў блока. Аб гэтым заявіў старшыня ваеннага камітэта НАТА адмірал Роб Баўэр, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на агенцтва Reuters.

Паводле слоў Баўэра, у многіх краінах НАТА назіраюцца недасканаласці ў інфраструктуры.

Былы галоўнакамандуючы амерыканскай арміяй у Еўропе генерал у адстаўцы Бен Ходжэс у сваю чаргу адзначыў, што калі неабходна будзе перакідваць цяжкую тэхніку з-за акіяна, асноўнай праблемай можа стаць невысокая прапускная здольнасць чыгунак краін Еўропы.

Ходжэс падкрэсліў, што хутка перамясціць сілы альянсу па тэрыторыі Еўропы не атрымаецца з-за адсутнасці неабходных транспартных магутнасцей і інфраструктуры.

Ён таксама акцэнтаваў увагу на праблеме вузкіх і крутых дарог, а таксама на няхватцы звестак аб маршрутах і мастах і "паралізуючай" бюракратыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі