
Фота pixabay.com
19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Украінскі парламент зацвердзіў законапраект аб асаблівых правах для грамадзян Польшчы ва Украіне, паведамляе выданне "Страна".
Дакумент у першым чытанні адобрыў 321 народны дэпутат.
Паводле слоў украінскага дэпутата Аляксея Ганчарэнкі, гэты законапраект дэманструе адзінства ўкраінцаў з палякамі.
Прадастаўленне асаблівых правоў палякам ва Украіне дасць магчымасць ім на законных падставах знаходзіцца на ўкраінскай тэрыторыі на працягу паўтара года, атрымаць адукацыю, медыцынскую дапамогу, уладкоўвацца на работу, а таксама атрымліваць выплаты сацыяльнага характару.-0-