Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 жніўня 2019, 17:05

Вялікі пажар у Турцыі знішчыў больш за 80 га лесу

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вялікі пажар адбыўся на востраве Мармара ў заходняй Турцыі, у выніку якога знішчана больш за 80 га лесу, паведамляе газета Hurriyet.

Агонь успыхнуў днём 12 жніўня і хутка распаўсюдзіўся з-за моцнага ветру. Калі полымя дасягнула жылых раёнаў, сотні жыхароў былі вымушаны пакінуць свае дамы. Пры пажары згарэла пяць дамоў і адзін мікрааўтобус, загінула вялікая колькасць жывёлы.

У аперацыі па тушэнні агню былі задзейнічаны больш за 100 пажарных, а таксама 4 верталёты.

Пасля напружанай барацьбы агонь быў узяты пад кантроль. Прычына пажару на гэты час не ўстаноўлена.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі