Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 красавіка 2022, 12:01

Вялікдзень у Літве з-за росту цэн стане самым дарагім за апошнія пяць гадоў

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Літве даражэюць прадукты, таму велікодны стол у гэтым годзе абыдзецца даражэй: толькі яйкі ў параўнанні з мінулым годам падаражэлі на 40 працэнтаў, паведамляе партал Delfi.

Прадстаўнік партала Price.lt Пятрас Чэпкаўскас расказаў, што на Вялікдзень жыхары звычайна купляюць салаты, селядзец, выпечку, мясныя вырабы, першую свежую агародніну і яйкі. Немагчыма Вялікдзень уявіць без яек. "Калі глядзець на танную альтэрнатыву - белыя яйкі - то ў гэтым годзе яны каштуюць 89 цэнтаў, а ў мінулым каштавалі 69 цэнтаў. Гэтыя яйкі падаражэлі на 29 працэнтаў, а яйкі наогул - на 40 працэнтаў", – сказаў Чэпкаўскас. Паводле яго слоў, у гэтым годзе Вялікдзень будзе самым дарагім за апошнія пяць гадоў.

Pricer.lt у сакавіку ацаніў змяненне цэн на 52 прадукты. Больш за ўсё падаражэў сланечнікавы алей, самыя танныя - макарона, смятана, бульба, малако, чорны хлеб. Як расказаў раней кіраўнік партала Price.lt Арунас Візіцкас, у гэтым годзе велікодны стол абыдзецца на трэць даражэй, чым у мінулым. "Што датычыцца яек, то ў мінулым годзе ў час акцыі яйкі памеру М каштавалі 69 цэнтаў, цяпер - амаль еўра. Селядзец падаражэў на 40 працэнтаў, бульба - на 50 працэнтаў. Велікодны стол будзе на 30-40 працэнтаў даражэйшы", - сказаў Візіцкас.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі