ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 20 кастрычніка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 верасня 2021, 22:00

Вялікабрытанія змякчае правілы ўезду

Фота з сацыяльных сетак
Фота з сацыяльных сетак

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Вялікабрытаніі істотна змякчаюць правілы ўезду ў каралеўства, паведамляе ТАСС.

Кіраўнік брытанскага Мінтранса Грант Шэпс на сваёй старонцы ў Twitter адзначыў, што з 4 кастрычніка цалкам прышчэпленым падарожнікам з большасці краін неабходна здаць толькі адзін недарагі тэст на COVID-19 пасля прыездц ў Вялікабрытанію.

Міністр падкрэсліў, што зняць частку абмежаванняў дае магчымасць поспех праграмы масавай вакцынацыі: прышчэплены амаль 90 працэнтаў жыхароў краіны старэйшыя за 16 гадоў.

Змякчэнне правіл уезду ў Вялікабрытанію не закранае людзей, якія не прышчэплены адобранымі ў каралеўстве вакцынамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі