ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +4°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 верасня 2021, 11:55

Вялікабрытанія мабілізуе ваенных для дастаўкі бензіну на АЗС

Фота  Reuters
Фота Reuters

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Вялікабрытаніі прывёў армію ў стан павышанай гатоўнасці, каб справіцца з паліўным крызісам, які ахапіў краіну, паведамляе ВВС.

Плануецца, што ў выпадку крайняй неабходнасці армейскія вадзіцелі перасядуць за руль бензавозаў і будуць развозіць паліва па аўтазапраўках, папярэдне прайшоўшы кароткае навучанне.

"Падключэнне ваенных можа стаць неабходнай часовай мерай для забеспячэння дадатковага ланцужка паставак. Гэта дапаможа аслабіць націск, выкліканы рэзкім скачком попыту на паліва ў некаторых раёнах", - заявіў міністр энергетыкі і прамысловай стратэгіі Вялікабрытаніі Квазі Квартэнг.

У Вялікабрытаніі ўжо некалькі дзён назіраецца ажыятажны попыт на бензін. Ад аўтазаправак уздоўж дарог цягнуцца вялікія чэргі з машын, якія блакіруюць рух. Чэргаў няма толькі там, дзе бензін скончыўся.

Брытанскія ўлады заяўляюць, што праблем з палівам у краіне няма, а крызіс выкліканы вострай няхваткай вадзіцеляў бензавозаў, якая назіраецца ў краіне ўжо некалькі месяцаў. Паводле ацэнак арганізацыі Freight UK, што прадстаўляе індустрыю грузавых перавозак, асноўныя прычыны такой сітуацыі - выхад Вялікабрытаніі з ЕС, змяненні сістэмы падаткаабкладання заработкаў вадзіцеляў, пандэмія COVID-19 і неадпаведнасць узроўню зарплаты складаным рабочым умовам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі