
20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віцэ-канцлер ФРГ Роберт Хабек заявіў, што сітуацыя з газам у краіне застаецца складанай і напружанай з-за скарачэння паставак у краіну расійскага блакітнага паліва. Аб гэтым ён расказаў у інтэрв'ю каналу ZDF, піша ТАСС.
Паводле яго слоў, нямецкія газавыя сховішчы павінны быць запоўнены да зімы на 90 працэнтаў. На сёння іх аб'ём складае ўсяго 57 працэнтаў. Віцэ-канцлер лічыць, што атрымаць неабходную колькасць блакітнага паліва яны змогуць двума шляхамі: купляй і беражлівасцю.
Раней агенцтва Bloomberg паведамляла, што з-за скарачэння паставак расійскага прыроднага газу ў Еўропу еўрапейскія краіны пачалі выкарыстоўваць запасы газу для зімы. Адзначаецца, што зніжэнне паставак закранула Германію, Францыю, Аўстрыю, Італію.-0-