Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 студзеня 2022, 19:58

Віцэ-канцлер ФРГ: Германія залежыць ад расійскага газу прыкладна на 55 працэнтаў

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асноўныя аб'ёмы газу з Расіі ў Германію паступаюць не праз тэрыторыю Украіны і Польшчы, а па трубаправодзе "Паўночны паток - 1". Аб гэтым паведамляе ТАСС, спасылаючыся на выступленне на прэс-канферэнцыі віцэ-канцлера, міністра эканомікі і абароны клімату ФРГ Роберта Хабека.

"Мы маем справу з сітуацыяй, калі выкарыстоўваюцца ўсе дамоўленасці аб пастаўках. Германія залежыць прыкладна на 55 працэнтаў ад расійскага газу", - сказаў ён, адзначыўшы, што магчымасці ФРГ па дыверсіфікацыі шляхоў паставак пашырыліся.

"Усе дагаворы аб пастаўках газу з Расіі выконваюцца, але, праўда, гэтыя пастаўкі ажыццяўляюцца больш не па трубаправодзе на Украіне, не праз Польшчу па "Ямалу - Еўропе". Большая частка паступае па "Паўночным патоку - 1", - адзначыў ён.

Міністр указаў, што рынак газу ў Германіі поўнасцю дэрэгуляваны, гэта значыць, паводле яго слоў, няма магчымасці для дзяржаўнага ўмяшання ў яго, а таксама адсутнічаюць дзяржаўныя рэзервы блакітнага паліва. Ён заўважыў, што ў святле вопыту цяперашняй зімы, калі запоўненасць падземных сховішчаў газу знаходзіцца на гістарычна нізкім узроўні, варта ў далейшым прыняць меры па недапушчэнні паўтарэння такой сітуацыі. Сярод мер, якія ён прапанаваў, - абавязаць напаўняць падземныя сховішчы адпаведнымі аб'ёмамі газу і дыверсіфікаваць шляхі паставак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі