Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 лютага 2022, 15:05

Вірусолаг расказаў пра новы спосаб пранікнення амікрона ў клеткі

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік лабараторыі геномнай інжынерыі Павел Валчкоў заявіў, што амікрон аказаўся больш заразным за больш раннія штамы каранавіруса дзякуючы новаму шляху пранікнення ўнутр клеткі, піша газета "Известия".

"Ён (амікрон) "прыдумаў" выкарыстоўваць для ўваходу ў клетку эндасомы - гэта пузыр, "чахол", у якім амікрон трапляе ў клетку. А ўжо ўнутры, знаходзячыся ў "чахле", вірус вызваляецца і выходзіць у поласць клеткі. У эндасомах ёсць катэпсін. Гэта другая пратэаза (бялок). З дапамогай яго амікрон выходзіць з пузыра ўнутр чалавечай клеткі", - расказаў эксперт.

Валчкоў падкрэсліў, што практычна ўсе клеткі чалавечага арганізма выпрацоўваюць катэпсін, што значна аблягчае амікрону пранікненне.

У сувязі са сваёй асаблівасцю гэты штам каранавіруса лакалізавана размнажаецца ў верхніх дыхальных шляхах, не дабіраючыся да лёгкіх, адзначыў Павел Валчкоў. Гэтым можна растлумачыць больш лёгкі ход захворвання.

Раней у лютым намеснік дырэктара па клінічнай рабоце Маскоўскага навукова-даследчага інстытута эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Габрычэўскага Расспажыўнагляду доктар медыцынскіх навук Таццяна Ружанцова паведаміла, што амікрон у дзяцей часцей за ўсё праходзіць у лёгкай форме, хоць ёсць і тыя, хто хварэе цяжка і мае патрэбу ў шпіталізацыі.

Ружанцова адзначыла, што ў параўнанні з папярэднімі штамамі ў дзяцей і падлеткаў больш выразныя сімптомы запалення верхніх дыхальных шляхоў: насмарк, пяршэнне ў горле, кашаль, павышэнне тэмпературы, слабасць, галаўны боль, адсутнасць апетыту. Іншым часам праяўляецца асіпласць голасу, дыярэя і сып.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі