Фота з архіва ТАСС
18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Верталёт Мі-28 пацярпеў крушэнне над тэрыторыяй Ленінградскай вобласці Расіі, экіпаж загінуў. Як паведамілі ў Мінабароны Расіі, на месца здарэння прыбыла пошукава-выратавальная група, інфармуе ТАСС.
"18 сакавіка 2025 года пры выкананні планавага вучэбна-трэніровачнага палёту ў паветранай прасторы над тэрыторыяй Ленінградскай вобласці пацярпеў катастрофу верталёт Мі-28. Паветранае судна ўпала ў бязлюднай мясцовасці ўдалечыні ад населеных пунктаў. Экіпаж загінуў", - заявілі ў Мінабароны.
У ведамстве ўдакладнілі, што "палёт выконваўся без боекамплекта". "На месца здарэння прыбыла пошукава-выратавальная група. Да месца катастрофы вылецела камісія Паветрана-касмічных сіл", - дадалі ў МА РФ.-0-