Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 студзеня 2021, 14:27

Венгрыя першай у ЕС дазволіла прымяненне расійскай вакцыны "Спадарожнік V"

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэгулюючы орган Венгрыі даў папярэдні дазвол на выкарыстанне ў краіне вакцыны супраць каранавіруса, вырабленай AstraZeneca, а таксама расійскай вакцыны "Спадарожнік V", паведамляе Reuters.

У адміністрацыі прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана паведамілі, што міністр замежных спраў краіны Петэр Сіярта адправіўся сёння ў Маскву для абмеркавання пытанняў па вакцыне "Спадарожнік V".

Паводле даных ТАСС, Расійскі фонд прамых інвестыцый пацвердзіў рэгістрацыю расійскай вакцыны Нацыянальным інстытутам фармакалогіі і харчавання Венгрыі. "Такім чынам, Венгрыя стала першай дзяржавай ЕС, якая афіцыйна дазволіла прымяненне вакцыны "Спадарожнік V" на сваёй тэрыторыі. Вакцына зарэгістравана ў Венгрыі ў рамках паскоранай працэдуры (emergency use authorization) на падставе даных клінічных даследаванняў "Спадарожнік V" у Расіі і ўсебаковай ацэнкі прэпарату экспертамі ў Венгрыі", - пазначана ў паведамленні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі