Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 лютага 2019, 11:18

Венесуэла закрыла марскую граніцу з некалькімі астравамі ў Карыбскім моры

20 лютага, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Улады Венесуэлы закрылі марскую граніцу з некалькімі з Малых Антыльскіх астравоў, не дапускаючы прыбыцця на тэрыторыю краіны як марскіх, так і паветраных суднаў з астравоў Аруба, Кюрасаа і Банайрэ, што ўваходзяць у склад Каралеўства Нідэрландаў. Аб гэтым паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на венесуэльскага віцэ-адмірала Кінтэра Марцінеса.

Кінтэра Марцінес не ўдакладніў, па якой прычыне закрыта граніца, аднак, як адзначае Reuters, раней лідар венесуэльскай апазіцыі Хуан Гуайдо заявіў аб планах дастаўкі гуманітарнай дапамогі праз Кюрасаа 23 лютага.

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура назваў ініцыятыву аб перадачы гуманітарнай дапамогі "дрэнным і танным шоу алігархіі" і заклікаў суграмадзян адмовіцца ад яе. Нягледзячы на пазіцыю афіцыйнага Каракаса, 8 лютага ў калумбійскім прыгранічным горадзе Кукута адкрыўся цэнтр па размеркаванні гуманітарнай дапамогі для жыхароў Венесуэлы.

23 студзеня Хуан Гуайдо, назначэнне якога на пасаду спікера парламента раней ануляваў Вярхоўны суд Венесуэлы, аб'явіў сябе выконваючым абавязкі прэзідэнта краіны. У той жа дзень часовым кіраўніком дзяржавы яго прызналі ЗША, да іх далучыліся краіны Групы Лімы (за выключэннем Мексікі), Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў, шэраг іншых краін. Дзеючы прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура назваў тое, што адбылося, спробай перавароту і заявіў аб разрыве дыпламатычных адносін з ЗША.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі