Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 сакавіка 2021, 11:51

Вакцыну AstraZeneca перайменавалі ў Vaxzevria

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вакцына супраць каранавіруснай інфекцыі брытана-шведскай кампаніі AstraZeneca атрымала новую назву - Vaxzevria, паведамляецца на сайце еўрапейскага агенцтва EMA.

"Vaxzevria - гэта вакцына для прадухілення каранавіруснай хваробы 2019 (COVID-19) у людзей ва ўзросце 18 гадоў і старэйшых. COVID-19 выклікаецца вірусам SARS-CoV-2. Vaxzevria складаецца з іншага віруса (з сямейства адэнавірусаў), які быў мадыфікаваны, каб змяшчаць ген для вытворчасці бялку з SARS-CoV-2. Vaxzevria не змяшчае самога віруса і не можа выклікаць COVID-19", - паведамляецца на сайце.

Рэгулятар адзначыў, што змена назвы не нясе з сабой змяненняў іншых параметраў прэпарату. Пры гэтым маркіроўка і ўпакоўка новага сродку можа адрознівацца.

У шэрагу еўрапейскіх краін было прыпынена і спынена выкарыстанне вакцыны AstraZeneca пасля выяўлення трамбозу і крывацёку ў прышчэпленых пацыентаў.

Фармацэўтычная кампанія прадаўжае настойваць на яе бяспецы. Было праведзена паўторнае даследаванне, якое пацвердзіла эфектыўнасць вакцыны ў прадухіленні COVID-19 пасля дзвюх прышчэпак,інтэрвал паміж якімі - чатыры тыдні.

Вакцына AstraZeneca была афіцыйна адобрана ў Вялікабрытаніі 30 снежня мінулага года, а 29 студзеня бягучага года такі дазвол даў рэгулятар Еўрасаюза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі